12 верасня 2024, Чацвер, 16:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі заўважылі машыны, якія пасыпалі дарогі пяском у жніўні

11
У Беларусі заўважылі машыны, якія пасыпалі дарогі пяском у жніўні

Навошта?

У сацсетках з'явілася відэа, на якім бачна, як спецтэхніка пасыпае беларускія дарогі пяском. Прычым, на вуліцы лета і стаіць прыкладна 30-градусная спякота.

Так, кадры апублікаваў у TikTok адзін з карыстальнікаў, піша telegraf.news.

@urijshpakousky #лето #жара ♬ Change My Mind - Chris Alan Lee

Каментатары тут жа накідалі варыянты: «Снег раптам заўтра выпадзе вялікі, а ў нас дарогі не пасыпаныя», «Да зімы рыхтуюцца», «А раптам галалёд?»

Аднак былі і суцэль лагічныя тлумачэнні.

«Гэта называецца браняванне дарожнага палатна. Каб асфальт не намотваўся ў спякоту на вашы колы, спадары кіроўцы», - напісаў адзін з карыстальнікаў.

«Пасыпаюць у спякоту на ўздымах, спусках і развязках. Каб закрыць выдушаны бітум», - адзначыў іншы.

«Асфальт плавіцца, ліпне да покрывак, ехаў на ровары ў спякоту, колы прыліпаюць, усё правільна робяць», — падзяліўся досведам яшчэ нехта.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках