12 верасня 2024, Чацвер, 16:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Брытанскі палкоўнік прызнаўся, чым здзівіў рэйд УСУ ў Курскай вобласці

11
Брытанскі палкоўнік прызнаўся, чым здзівіў рэйд УСУ ў Курскай вобласці

Крэмль патрапіў у пастку, з якой няма выйсця.

У ВялікаЙ Брытаніі вельмі здзіўленыя тым, што мясцовае насельніцтва Курскай вобласці не супраціўлялася Узброеным сілам Украіны падчас наступлення ў рэгіёне. Пра гэта «24 каналу» заявіў палкоўнік войска Вялікай Брытаніі ў адстаўцы Гэміш дэ Брэтан-Гордан.

«Мы вельмі здзіўленыя тым фактам, што мясцовыя расейцы на Куршчыне віталі ўваходжанне ўкраінскіх сіл. І без сумневу, гэта мае глыбокі ўплыў на Маскву», — сказаў Брэтан-Гордан.

З яго слоў, расейскі народ не гатовы абараняць уласную тэрыторыю з шэрагу прычын, напрыклад, праз сталую хлусню з экранаў аб тым, што Пуцін з'яўляецца вялікім ваенным стратэгам.

На думку брытанскага палкоўніка, толькі зараз расейцы пачынаюць усведамляць, што гэта не так і даведвацца праўду аб так званай «СВА» Пуціна, а таксама разумець, што ўварванне расейскіх войск ва Украіну не ў іх інтарэсах.

Пуціну давядзецца весці перамовы з Украінай

Гэміш дэ Брэтан-Гордан таксама адзначыў, што Уладзімір Пуцін бачыць у сабе вялікага расейскага лідара, які імкнецца аднавіць Савецкі Саюз. Аднак у рэальным вымярэнні ён фактычна губляе частку тэрыторыі Расеі, дасягаючы зусім супрацьлеглых вынікаў.

Гэта, на думку брытанскага вайскоўца, «поўны правал».

Палкоўнік войска Вялікай Брытаніі мяркуе, што ў вайне настаў пераломны момант, таму міжнародныя партнёры павінны працягваць падтрымліваць Украіну не толькі пастаўкамі боепрыпасаў і абсталявання, але і вербальна на сусветнай арэне.

«Пуцін павінен зразумець, што трапіў у пастку, з якой няма выйсця», — падкрэсліў Брэтан-Гордан.

З яго слоў, аперацыя УСУ ў Курскай вобласці прымусіла Пуціна «пасвіць задніх». Цяпер Крэмль, імаверна, шукае выйсце з гэтага, але, на думку Брэтана-Гордана, пакуль яно немагчымае ваенным шляхам.

Вайсковец у адстаўцы падкрэсліў, калі Пуцін хоча застацца на пасадзе прэзідэнта - яму рана ці позна давядзецца весці перамовы з Кіевам.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках