12 верасня 2024, Чацвер, 16:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Яны расслабіліся»: як стаў магчымым масавы налёт дронаў на Маскву

12
«Яны расслабіліся»: як стаў магчымым масавы налёт дронаў на Маскву

Украінскі напад - гэта не выпадковасць.

21 жніўня БПЛА атакавалі расейскія рэгіёны, у тым ліку і Маскоўскую вобласць. Пра што сведчыць гэты дронавы налёт, у эфіры Radio NV расказаў кіраўнік Цэнтра ваенна-прававых даследаванняў Аляксандр Мусіенка.

«Гэта сістэмная штодзённая праца, якая працягваецца. Украіна зараз можа дазволіць праводзіць больш частыя атакі і ў большай колькасці. Гэта звязана з тым, што вытворчасць расце, розныя тыпы дронаў паступаюць на ўзбраенне», - адзначыў Мусіенка.

Ён распавёў, чаму БПЛА пачалі атакаваць і Маскоўскую вобласць:

«Мне падаецца праз тое, што акурат зараз больш дронаў з'явілася, і больш эфектыўна іх можна выкарыстоўваць, разлічваючы, што калі нават расейскае СПА саб'е пяць-восем з 10 дронаў, усё адно два-тры могуць даляцець да той цэлі, якая патрэбная, <...> не ўсё на 100% расейскае СПА можа збіць адначасова».

Пры гэтым экспэрт выказаў меркаванне, што яшчэ магло стаць прычынай атакі на гэтую вобласць РФ:

«Я думаю, нездарма атака была туды, таму што не выключана, што, магчыма, украінскай выведцы стала вядома, што пэўныя сілы і сродкі Расея перадыслакавала [туды]. Яны расслабіліся, падумалі, што нападаў на Маскву не будзе, і, магчыма, гэтым таксама надумалі скарыстацца. Але, я думаю, вызначальны чыннік усё ж у вытворчасці і павелічэнні колькасці дронаў, што дае магчымасць павялічваць частату нападаў, і як вынік - эфектыўнасць».

Са звестак Мінабароны РФ, усяго за ноч 21 жніўня над тэрыторыяй Расеі было нібыта збіта 45 беспілотнікаў, 11 з якіх - над Маскоўскай вобласцю.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках