8 верасня 2024, Нядзеля, 2:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кіраўнік абароннага камітэта Бундэстага: Весці перамовы аб міры неабходна з тым, хто ўзначаліць РФ пасля Пуціна

7
Кіраўнік абароннага камітэта Бундэстага: Весці перамовы аб міры неабходна з тым, хто ўзначаліць РФ пасля Пуціна
МАРКУС ФАБЕР

Маркус Фабэр заявіў, што з дыктатарам РФ трэба размаўляць, але толькі ў Міжнародным крымінальным судзе.

Перамовы з Расеяй для аднаўлення міру ва Украіне магчымыя, але не з цяперашнім кіраўніком краіны Уладзімірам Пуціным, а з тым, хто ўзначаліць Расею ўжо пасля яго.

Аб гэтым заявіў кіраўнік абароннага камітэта Бундэстага Маркус Фабер, піша Bild.

.

Нямецкі палітык мяркуе, што весці перамовы аб міры ў Еўропе неабходна з тым, хто ўзначаліць Расею ўжо пасля Пуціна. Фабер заявіў, што з Пуціным трэба размаўляць, але толькі ў Міжнародным крымінальным судзе.

Са слоў Фебера, распаўсюджаная тэза аб тым, што ўсе войны заканчваюцца перамовамі, напраўду з'яўляецца няпраўдай.

Як адзначыў кіраўнік абароннага камітэта Бундэстага, ёсць ваенныя канфлікты, якія заканчваюцца знішчэннем дыктатара, а не спыненнем баявых дзеянняў з прычыны знясілення аднаго з бакоў.

Фабер таксама падтрымаў пастанову аб размяшчэнні амерыканскіх дальнабойных ракетных узбраенняў на тэрыторыі Нямеччыны.

Палітык падкрэсліў, што расейскі дыктатар Пуцін выбірае для нападу больш слабыя краіны, таму неабходна надзейнае і эфектыўнае стрымліванне ад агрэсіі РФ.

Нагадаем, раней на палях саміту NАТО ў Вашынгтоне 9-11 ліпеня ўрады ЗША і Нямеччыны абвясцілі, што ЗША маюць намер з 2026 года зноў размясціць у Нямеччыне сістэмы дальнабойных ракетных узбраенняў, радыус дзеяння некаторых будзе дасягаць аж РФ.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках