«Шахеды» над Гомелем: уночы ў горадзе прагрымелі выбухі
106- 5.09.2024, 7:38
- 105,162
Абломкі дронаў падалі проста ў жылыя кварталы.
Мінімум шэсць расейскіх «шахедаў» заляцелі ў Беларусь пасля нападу на Кіеў.
У Гомелі прагрымелі мінімум два выбухі. Як піша «Флагшток» - а 1:34 і 1:36.
Дроны нібыта былі збітыя сістэмамі СПА. Абломкі падалі над горадам.
Адзін з іх, магчыма, патрапіў у будынак архіва.
Відавочцы паведамлялі аб моцным паху выбуховых рэчываў і рабоце МНС.