8 верасня 2024, Нядзеля, 2:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейскія вугальныя кампаніі скаціліся ў шматмільярдныя страты

5
Расейскія вугальныя кампаніі скаціліся ў шматмільярдныя страты

Экспарт у Індыю, Турцыю і Кітай упаў.

Масавыя адмовы “прыязных краін” ад закупак расейскага вугалю паставілі на мяжу выжывання расейскую вугальную прамысловасць.

За студзень-травень кожная другая вугальная кампанія ў Расеі была стратнай, а тыя, што спрацавалі ў плюс, зафіксавалі падзенне прыбыткаў больш як утрая, вынікае са статыстыкі Расстата, піша The Moscow Times.

За пяць месяцаў 2024 года сальдаваны фінансавы вынік у вугальнай галіне, якая ўключае больш за 30 монагарадоў і 650 тысяч занятых, упаў ў 27 разоў і склаў нікчэмныя 9,3 млрд рублёў.

Прыбытковыя кампаніі зарабілі 81,1 млрд рублёў - на 178 млрд менш, чым за той жа перыяд годам раней. Пры гэтым страты стратных кампаній узляцелі на 270% да 72 млрд рублёў.

Адрэзаныя санкцыямі ад заходніх рынкаў, вугальныя кампаніі імкліва страчваюць пакупнікоў у Азіі, і з гэтай прычыны ўжо пачалі скарачаць здабычу (на 3% за паўгода, са звестак Расстата), паказваюць экспэрты Інстытута Гайдара. Да канца чэрвеня марскі экспарт вугалю з Расеі ўпаў на 17%, а вываз коксам вугалю стаў мінімальным за два гады пасля таго, як галоўныя кліенты вугальшчыкаў - Кітай, Індыя і Турцыя - рэзка скарацілі закупкі.

Індыя, на якую прыпадае блізу траціны расейскага вугальнага экспарту, за сакавік-травень знізіла імпарт з 22%, да 6,76 млн тон, паводле падлікаў кансалтынгавай кампаніі Bigmint. Кітай адмовіўся ад 16% аб'ёмаў у параўнанні з леташнімі і закупіў 12,9 млн тон у першым квартале. Пастаўкі ў Турцыю зменшыліся ўдвая - да 4,1 млн тон за студзень-сакавік.

Вугальная прамысловасць падыходзіць да "цяжкага крызісу", папярэджвала ў красавіку камісія Дзяржаўнага савета ў энэргетыцы. Паводле яе ацэнак, галіна знаходзіцца ў стане касавага разрыву (калі плацяжы, якія паступаюць меншыя, чым адтокі з рахункаў), а да канца года яе адмоўная грашовая плынь дасягне 450 млрд рублёў.

Праблем вугальным кампаніям дадаў Кітай, паказваюць эксперты Інстытута Гайдара: найбуйнейшы пакупнік расейскай сыравіны ўвёў імпартныя мыты на вугаль, якія не распаўсюджваюцца на іншых пастаўшчыкоў - Інданезію і Аўстралію, якія ўваходзяць зону свабоднага гандлю з КНР.

У той час як даходы вугальшчыкаў падаюць, выдаткі толькі растуць, скардзіўся ў красавіку губернатар Кузбаса Сяргей Цывілёў. Сабекошт вугалю, паводле ягоных слоў, вырас на 30%, бо павялічыліся выдаткі на імпартнае абсталяванне, тарыфы на чыгуначныя перавозкі, кошт арэнды вагонаў, перавалкі ў партах, фрахта і страхоўкі марскіх суднаў, а таксама выдаткі на абслугоўванне крэдытаў праз рэзкае падвышэнне ключавой стаўкі ЦБ.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках