8 верасня 2024, Нядзеля, 2:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сікорскі пра дазвол для УСУ біць па РФ заходняй зброяй: Кропля камень точыць

2
Сікорскі пра дазвол для УСУ біць па РФ заходняй зброяй: Кропля камень точыць
РАДОСЛАЎ СІКОРСКІ

Кіраўнік МЗС Польшчы перакананы, што Украіна атрымае паўнавартасны дазвол біць па РФ.

Міністр замежных спраў Польшчы Радослаў Сікорскі перакананы, што з часам Украіна атрымае паўнавартасны дазвол біць па расейскай тэрыторыі з дапамогай заходняй зброі. Пра гэта паведамляе RMF24.

«Кропля камень точыць», - падкрэсліў Сікорскі ў каментары дыскусіі сярод хаўруснікаў наконт дазволу Украіне наносіць удары па РФ заходняй зброяй.

«Мы ўжо мелі шмат такіх дыскусій. Аб Leopard, аб заходняй тэхніцы наогул, аб F-16. І сёння мы абмяркоўваем, ці дазволена Украіне загадзя збіваць расейскія крылатыя ракеты, якія ляцяць у бок іх дзіцячых лякарняў. На маю думку, Украіна мае права і павінна мець магчымасць збіваць самалёты і атакаваць аэрадромы, з якіх яны ўзлятаюць», - адзначыў кіраўнік польскага МЗС.

Каментуючы пытанне, што дагэтуль палітыкі на Захадзе баяцца таго, што зробіць Пуцін, калі NATO дазволіць Украіне рабіць больш, Сікорскі сказаў: «Не».

«Я не бачу, каб Пуцін стрымліваўся. За выключэннем таго, што ён яшчэ не выкарыстоўваў ядзерную зброю, я думаю, што ён выкарыстоўвае ўсё, што ў яго ёсць. Уключаючы гіганцкія бомбы, якімі ён знішчае мірныя селішчы. Усе зверствы, на якія ён здольны, ужо выкарыстоўваюцца на полі бою», - рэзюмаваў ён.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках