8 верасня 2024, Нядзеля, 2:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У гонар загінулага на беларускай мяжы польскага жаўнера назавуць падраздзяленне

1
У гонар загінулага на беларускай мяжы польскага жаўнера назавуць падраздзяленне

Пастанову прыняў міністр нацыянальнай абароны Польшчы.

Міністэрства нацыянальнай абароны Польшчы загадала назваць фармаванне Сіл тэрытарыяльнай абароны, якое ахоўвае мяжу, у гонар пагранічніка Матэвуша Сітэка, які загінуў у пачатку чэрвеня праз нанесеныя мігрантам нажавыя раненні.

Пра гэта паведамляе RMF FM.

Пастанову аб ушанаванні памяці польскага жаўнера Сітэка, які загінуў у выніку нападу мігрантаў на польска-беларускай мяжы, прыняў міністр нацыянальнай абароны Уладзіслаў Касіняк-Камыш.

Паводле інфармацыі RMF FM, імем сяржанта Матэвуша Сітэка назавуць Кампанент аховы мяжы - складнік Сіл тэрытарыяльнай абароны, які падтрымлівае памежнікаў у ахове памежнай сцяны. У ім раней служыў і загінулы.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках