8 верасня 2024, Нядзеля, 2:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Італійская выведка дала парады ўрадавай дэлегацыі перад паездкай у Кітай

Італійская выведка дала парады ўрадавай дэлегацыі перад паездкай у Кітай

Ёсць некалькі пунктаў.

Італійская выведка парэкамендавала дэлегацыі на чале з прэм'ер-міністрам Джорджыяй Мелоні адпраўляцца ў Кітай без якіх-небудзь электронных прылад, каб прадухіліць магчымае праслухоўванне.

Аб гэтым паведамляе Il Foglio.

Выведвальныя службы Італіі загадалі ўрадавай дэлегацыі, якая будзе ў Кітаі 27-31 ліпеня, пакінуць дома мабільныя тэлефоны, смартфоны, разумныя гадзіннікі і планшэты, бо за імі «могуць сакрэтна сачыць тыя, хто ў іх зацікаўлены».

Выданне паказвае, што такія захады бяспекі падчас візіту ў Кітай у Італіі абвяшчаюцьь упершыню: у пачатку ліпеня ў краіну адправіўся міністр у пытаннях бізнэсу і Made in Italy Адольфа Урса разам з супрацоўнікамі, і абмежаванняў на гаджэты тады не было.

У офісе італійскай прэм'еркі непублічна гавораць, што размова ідзе аб захадах бяспекі, якія датычацца і іншых краін і іншых місій кіраўніцы ўрада.

Як піша Il Foglio, ЗША, Канада, Вялікая Брытанія і іншыя краіны гадамі прытрымліваюцца пэўных захадаў засцярогі падчас паездак у Кітай: тэлефоны пакідаюць дома, а падчас візіту выкарыстоўваюць так званыя burner phones - аднаразовыя мабільныя тэлефоны.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках