8 верасня 2024, Нядзеля, 2:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Салаўёва абвінавацілі ў масавай гібелі расейскіх вайскоўцаў на фронце

8
Салаўёва абвінавацілі ў масавай гібелі расейскіх вайскоўцаў на фронце

На прапагандыста накінуўся паплечнік Гіркіна.

Расейскія прапагандысты працягваюць скандаліць і высвятляць стасункі, рэагуючы на сітуацыю на фронце.

Адзін з самых заўзятых прыхільнікаў Стралкова-Гіркіна Міхаіл Палынкоў абвінаваціў супрацоўнікаў дзяржаўнай расейскай прапаганды ў тым, што яны наўмысна правакуюць параненых салдат УС РФ забіваць сябе, піша dialog.ua.

Відэа, якое распаўсюджваецца ў сеціве, на якім расейскія вайскоўцы самі забіваюць сябе, выклікалі абурэнне ў расейцаў. Пры гэтым заахвочваюць такія дзеянні крамлёўскія прапагандысты, у тым ліку Салаўёў і ягоныя калегі з расейскай ТВ.

Палынкоў заяўляе, што замест спробы выжыць параненыя расейскія акупанты пад дзеяннем прапаганды на фронце забіваюць сябе самі. Таксама, паводле ягоных слоў, сем'ям такіх ваенных дзяржава адмаўляецца плаціць кампенсацыі, бо мяркуецца, што яны загінулі не ў баі, а ад самастрэла.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках