8 верасня 2024, Нядзеля, 2:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Адзін з найбуйнейшых вытворцаў гарэлкі прапанаваў пазбавіць расейцаў апошняга імпартнага алкаголю

2
Адзін з найбуйнейшых вытворцаў гарэлкі прапанаваў пазбавіць расейцаў апошняга імпартнага алкаголю

Яго увозяць у РФ праз паралельны імпарт.

Расейскі дзяржаўны холдынг "Татспіртпрам" выступіў за забарону паралельнага імпарту моцнага алкаголю. Кіраўнік кампаніі Руслан Максудаў заявіў у інтэрв'ю РБК, што ініцыятыва была карыснай у пачатку вайны з Украінай, калі айчынны рынак пакінулі замежныя вытворцы папулярных спіртных напояў і ўтварылася дзірка. Але зараз у Расеі няма нястачы ў такой прадукцыі, запэўніў ён.

«За два гады з гэтай задачай рынак цалкам справіўся. Цяпер сапраўды існуе меркаванне, што час перагледзець спіс брэндаў, дазволеных да паралельнага імпарту, паколькі наша галіна добра развіваецца сама», - сказаў Максудаў. Ён таксама падкрэсліў, што краіна павінна «абараняць» свой алкагольны рынак, улічваючы тыя ўмовы, у якіх яна знаходзіцца.

Раней ЕЗ і ЗША увялі эмбарга на расейскую гарэлку. У выніку ў 2023 годзе яе экспарт упаў у 2,5 раза. У Азіі гэты напой не надта запатрабаваны. Між тым "Татспіртпрам" з'яўляецца адным з найбуйнейшых вытворцаў гарэлкі ў Расеі. Сярод яго брэндаў - TUNDRA, "Руская валюта", "Ханская", "Купава", "Хлебная" і інш.

Максудаў адзначыў, што забараняць увозіць праз паралельны імпарт гарэлку неабавязкова, паколькі тут айчынныя вытворцы і так маюць "моцныя пазіцыі". Што датычыцца астатняй групы спіртных напіткаў, то "можна было ўжо і скарэкціраваць гэтыя спісы", дадаў ён.

У лістападзе 2022 года Мінпрамгандаль дадаў каля 40 алкагольных брэндаў у спіс тавараў, якія можна ўвозіць у Расею праз паралельны імпарт, гэта значыць без дазволу праваўладальніка. Сярод іншых у пералік патрапілі шатландскі віскі White Horse, Auchentoshan і Bell’s, ірландскі віскі Bushmills, амерыканскі віскі Jack Daniels і бурбон Jim Beam, лікёры Jägermeister і Kahlua.

Максудаў таксама заклікаў расейскія ўлады зняць абмежаванні на рэкламу алкаголю. На яго думку, "шмат гадоў таму гэта было апраўдана, але цяпер рынак ужо саспеў". “Думаю, што грамадства ўжо стала іншым і вытворцы таксама. Вы ведаеце, які кантроль зараз з боку дзяржавы. Таму я думаю, што зараз нейкія абмежаванні можна аслабіць, напрыклад дазволіць рэкламу на тэлевізіі і радыё пасля 23 гадзін”, - сказаў ён.

Максудаў адзначыў, што ад вядомасці брэнда залежыць кошт напою, а ў розніцы паміж сегментамі "эканом" і "прэміум" "вельмі шмат маркетынгу", пры гэтым якасць прадукцыі можа быць аднолькавай. “Мы ж прадаём эмоцыі і ўражанні, як і кожны іншы спажывецкі сектар. <…> Некаторым брэндам удалося заваяваць давер яшчэ ў далёкія гады, калі была дазволеная рэклама. Цяпер, вядома, складаней. <…> Мы, як вытворцы, якія працуюць на рынку, дзе рэклама моцна абмежаваная, вымушаныя шукаць розныя спосабы распавесці аб новых прадуктах сваім спажыўцам”, - сказаў на заканчэнне ён.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках