8 верасня 2024, Нядзеля, 2:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сікорскі аб поўным закрыцці мяжы з Беларуссю: Лукашэнка не пакідае нам іншай магчымасці

54
Сікорскі аб поўным закрыцці мяжы з Беларуссю: Лукашэнка не пакідае нам іншай магчымасці
РАДАСЛАЎ СІКОРСКІ

У Беларусі бяспрыкладная колькасць палітычных зняволеных.

Беларускія ўлады могуць не пакінуць польскай старане іншай магчымасці і яна пойдзе на закрыццё мяжы. Пра гэта ў эфіры RMF24 заявіў міністр замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі. З ягоных слоў, Менск ведае, што трэба зрабіць для паляпшэння стасункаў з Варшавай, а Кітай выказаў занепакоенасць з сітуацыяй на мяжы.

«Стасункі з Беларуссю дрэнныя з віны Беларусі. Гэта ў Беларусі бяспрыкладная колькасць палітычных зняволеных, у тым ліку Анджэя Пачобута. Гэта Беларусь, нагадаю, беспадстаўна пасадзіла еўрапейскі самалёт у Менску, каб арыштаваць дысідэнта, за што атрымала еўрапейскія санкцыі, і ў выніку выйшла з пагаднення аб рэадмісіі. Цяпер колькасць нелегальных спроб парушэння польскай крыху знізілася, але бачым, што рэжым расейскі, беларускі выкарыстоўвае, уключае і выключае наплыў нелегальных мігрантаў у адпаведнасці з нейкімі палітычнымі інструкцыямі. Так сябе не паводзіць добры сусед. Беларусь павінна нешта зрабіць, каб стасункі палепшыць», - сказаў ён.

Міністр адзначыў, што паводле ягонай інфармацыі кітайскі бок выказаў беларускаму боку занепакоенасць сітуацый на мяжы з Польшчай і ў частцы руху тавараў і ў частцы руху фізічных асоб. Нагадаем, раней прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда падчас візіту ў КНР узнімаў пытанне мяжы з Беларуссю на перамоў з Сі Цзіньпінам.

Адказваючы на пытанне аб закрыцці мяжы, Сікорскі падкрэсліў, што гэта суверэннае права Польшчы, а беларускія ўлады могуць не пакінуць ёй іншага выхаду.

«Гэта нашае суверэннае права. Большасць памежных пераходаў ужо закрытыя, што відавочна звязана з нязручнасцямі роўна як для простых беларусаў, так і нашых грамадзян. Але рэжым можа нам не пакінуць іншай магчымасці», - сказаў ён.

«Наколькі ведаю, на гэтай мяжы ўжо даходзіла да затрымак, звязаных з больш дбайным кантролем і нашай неабходнасцю выконваць санкцыі ў дачыненні да тавараў, якія могуць мець падвойнае прызначэнне. Еўрапейскія кампаненты не павінны знаходзіцца ў расейскіх дронах, ракетах», - дадаў міністр.

У адказ на прамое пытанне, ці дапаможа закрыццё мяжы вызваліць Анджэй Пачобута і забяспечыць выдачу мігранта, які смяротна параніў польскага салдата, Сікорскі заявіў, што «Беларусь ведае, што трэба зрабіць, каб стасункі палепшыліся». Ён таксама падкрэсліў, што знаходжанне ў зняволенні дзеяча польскай дыяспары, журналіста, як і навучанне агрэсіўных мігрантаў з'яўляюцца непрымальнымі для польскага боку.

Напісаць каментар 54

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках