12 верасня 2024, Чацвер, 16:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гэтай ноччу ў цэнтры Гародні пойдуць танкі і БТРы

19
Гэтай ноччу ў цэнтры Гародні пойдуць танкі і БТРы

На плошчы Леніна адбудзецца рэпетыцыя выступлення бронетранспарцёраў.

Як паведамляе прэс-служба Гарадзенскага гарадскога выканаўчага камітэта, у ноч з панядзелка на аўторак (з 15 на 16 ліпеня) па гарадскіх дарогах будзе перамяшчацца вайсковая тэхніка.

Адзначаецца, што на плошчы Леніна адбудзецца рэпетыцыя выступлення бронетранспарцёраў. А паказальны своеасаблівы вальс можна будзе ўбачыць 16 ліпеня - у Дзень вызвалення горада ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Таксама гараджан папярэджваюць, што ў аўторак з 17 да 21 гадзіны будзе абмежаваны рух і стаянка аўтамабіляў на вуліцах 1 Мая, Акадэмічнай, Батанічнай.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках