12 верасня 2024, Чацвер, 16:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Шыфер разбіў акно і ўляцеў проста ў пакой»

5
«Шыфер разбіў акно і ўляцеў проста ў пакой»

Як перажыў ураган пінскі аграгарадок.

Навальнічны фронт прайшоў па тэрыторыі Берасцейскай вобласці 14 ліпеня. Найбольшую шкоду стыхія прычыніла аграгарадку Лапаціна ў Пінскім раёне. Там пяціхвілінны ўраган пашкодзіў больш за 60 дамоў, піша БелТА.

Ураган наляцеў на Лапаціна 14 ліпеня а 12.30. Ён доўжыўся літаральна пяць-сем хвілін. Моцны вецер суправаджаўся праліўным дажджом і градам памерам з перапёлчынае яйка. У выніку пашкоджаны дамы, пабудовы, сельскагаспадарчыя будынкі і іншыя збудаванні. Сарваныя дахі, паваленыя дрэвы, платы, апоры лініі электраперадачы. Сваю дапамогу мясцовым жыхарам надае мясцовая гаспадарка, супрацоўнікі МНС, энэргетыкі, будаўнікі, работнікі лясгаса, ЖКГ.

— Мне патэлефанавала стараста аграгарадка і расказала, што тут робіцца такое, чаго яшчэ ніколі не было. Я адразу скокнуў у аўто і прыехаў сюды. У Лапаціна немагчыма было па цэнтральнай вуліцы праехаць: дарогі былі перацятыя, дрэвы паваленыя, правады абарваныя. Аператыўна ўсе службы сабраліся і пачалі ліквідоўваць наступствы непагадзі. Асабліва пацярпела вуліца Калгасная. Там дамоў 20, у 13 з іх дахі цалкам знятыя, - апісаў сітуацыю старшыня Лапацінскага сельсавета Васіль Шаўчук. Ён дадаў, што першачарговая ўвага нададзеная дахавым работам.

Вяскоўцы адчулі шок ад наступстваў урагану. Са слоў мясцовых жыхароў, усё здарылася так хутка, што яны не паспелі нічога зразумець.

- Сын сядзеў з унучкамі ў зале. Шыфер разбіў акно і ўляцеў проста ў пакой. Добра, што сын паспеў дзяцей схаваць, - расказаў жыхар мястэчка.

Яго суседка прызналася, што дагэтуль яшчэ не прыйшла ў сябе.

- Гэта было імгненна: пачаўся дождж, а потым град. Было шумна, а потым рэзка ўсё сціхла. Усюды ўсё палегла. Дагэтуль не магу ачомацца. Гэта было страшна. Платы разносіла, дах дома і хлява раскрыла, выцяжку ад газавай трубы знесена, - распавяла пенсіянерка.

- Вядома, стрэс быў, але людзі зразумелі, што не застануцца адны і атрымаюць дапамогу. Атмасфера зараз нармальная. Тэхніка працуе, падвозяцца будматэрыялы. Задзейнічаны ўсе службы, усе працуюць, - падкрэсліў старшыня сельсавета.

Нагадаем, навальнічны фронт пракаціўся па краіне 14 ліпеня. Парывы ветру дасягалі 29 м/с. Ад непагадзі пацярпелі 268 населеных пунктаў (Берасцейская вобласць - 12, Гомельская - 249 і Магілёўская - 7). Пашкоджаны дахі 586 дамоў, 7 аб'ектаў сацкультбыту і 146 сельскагаспадарчых будынкаў.

«Ад дрэў і элементаў дахаў, якія ўпалі, загінулі чатыры чалавекі (з іх двое дзяцей), траўмаваныя пяцёра (з іх чатыры дзіцяці)», — распавялі ў МНС.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках