12 верасня 2024, Чацвер, 16:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Замах на Трампа: CNN расказаў важны факт з біяграфіі стралка

41
Замах на Трампа: CNN расказаў важны факт з біяграфіі стралка

Ён шмат што тлумачыць.

20-гадовы Томас Мэцью Крукс, які 14 ліпеня ўчыніў замах на 45-га прэзідэнта ЗША Дональда Трампа, быў чальцом клуба спартоўцаў са стрэльбішчам на 180 метраў.

Пра гэта паведамляе CNN са спасылкай на заяву адваката Роберта Буцея.

Адвакат пацвердзіў, што Крукс уваходзіў у клуб, але сказаў, што на фоне расследавання там "не могуць даваць ніякіх дадатковых каментароў".

“Клуб цалкам асуджае бессэнсоўны акт гвалту, які адбыўся ўчора. Клуб таксама выказвае свае самыя шчырыя спачуванні сям'і Камператарэ [падчас замаху загінуў пажарны Коры Камператарэ] і моліцца за ўсіх пацярпелых, уключаючы былога прэзідэнта”, - сказаў адвакат.

Са звестак CNN і экспэртаў-крыміналістаў, стралок знаходзіўся на адлегласці блізу 110-150 метраў ад трыбуны.

Напісаць каментар 41

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках