12 верасня 2024, Чацвер, 16:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пад расейскім Варонежам сышоў з рэек грузавы цягнік

6
Пад расейскім Варонежам сышоў з рэек грузавы цягнік

У РФ заявілі аб «украінскіх дыверсантах».

Грузавы цягнік сышоў з рэек на станцыі Ліскі ў Варонежскай вобласці, паведамляецца ў Telegam-канале Паўднёва-Усходняй чыгункі ў нядзелю, 14 ліпеня. Для каардынацыі ліквідацыі наступстваў здарэння на паўднёва-ўсходняй чыгунцы быў створаны аператыўны штаб.

Між тым Telegam-канал Baza удакладняе, што гаворка ідзе аб цягніку з 69 вагонамі, які рухаўся ў Батайск. З рэек сышлі дзевяць вагонаў са збожжам, гаворыцца ў пасце. Паводле інфармацыі журналістаў, інцыдэнт адбыўся з тэхнічнай прычыны - не спрацаваў стрэлачны перавод.

Аднак расейскія Telegram-каналы вылучаюць версію аб "ўкраінскіх дыверсантах".

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках