26 чэрвеня 2024, Серада, 5:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зяленскі: Усе ўдзельнікі саміту міру падтрымалі тэрытарыяльную цэласнасць Украіны

17
Зяленскі: Усе ўдзельнікі саміту міру падтрымалі тэрытарыяльную цэласнасць Украіны
УЛАДЗІМІР ЗЯЛЕНСКІ
ФОТА: GETTY IMAGES

Праца прадоўжыцца на больш тэхнічным узроўні.

Пасля першага Глабальнага саміту міру праца пасля заканчэння вайны Расеі супраць Украіны прадоўжыцца «на больш тэхнічным» узроўні. Пра гэта прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў 16 чэрвеня паводле вынікаў саміту, піша gordonua.com.

«101 дзяржава і міжнародная арганізацыя [якія ўдзельнічалі ў саміце] – гэта вялікі поспех для Украіны і ўсіх партнёраў, і наша справядлівая мэта – каб усе краіны далучыліся да нас у гэтай высакароднай мэце. [...] Важна, што ўсе ўдзельнікі саміту падтрымалі тэрытарыяльную цэласнасць Украіны, таму што не будзе доўгага міру без тэрытарыяльнай цэласнасці. [...] Цяпер, пасля саміту, мы прапанавалі і ўзгаднілі прадоўжыць нашу агульную працу на больш тэхнічным узроўні, на ўзроўні дарадцаў і міністраў, у фармаце спецыяльных сустрэчаў пад лідарствам або сулідарствам краінаў», – сказаў ён.

Паводле словаў прэзідэнта Украіны, «кожны крок да справядлівага міру звярнуў увагу асобных групаў удзельнікаў саміту і краінаў, якія яшчэ не далучыліся, але зацікаўленыя ў міры».

«Мы пагадзіліся пачаць працу ў спецыяльных постсамітных групах пра канкрэтныя ідэі, прапановы, якія могуць аднавіць бяспеку і яе розныя аспекты менавіта так, як гэта працавала на ўзроўні дарадцаў у час падрыхтоўкі першага саміту міру», – адзначыў Зяленскі.

Ён назваў 16 краінаў (сярод іншых, Францыю, ЗША, Вялікую Брытанію, Турцыю і Саудаўскую Аравію), якія пагадзіліся прыняць працу такіх групаў.

Зяленскі даў зразумець, што ў свой час адбудзецца і другі саміт міру, і падрыхтоўка да яго зойме «не гады, а месяцы».

«Я ўпэўнены, што разам мы забяспечым вынікі. Першы і другі саміты міру павінны аб'яднаць нашу супольную працу», – заявіў прэзідэнт Украіны.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках