24 чэрвеня 2024, панядзелак, 15:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У ISW выкрылі «хітры план» Пуціна перад самітам міру

4
У ISW выкрылі «хітры план» Пуціна перад самітам міру

Заява аб «гатоўнасці да перамоў» была невыпадковай.

Расейскі дыктатар Уладзімір Пуцін перад самітам міру заявіў пра нібыта гатоўнасць да перамоваў з Украінай. Мэтай такіх заяў была спроба сарваць падтрымку Украіны Захадам.

Пра гэта паведамляе Інстытут вывучэння вайны (ISW).

Як адзначаецца ў справаздачы, Пуцін напярэдадні саміту міру наўмысна агучыў свой ультыматум наконт так званых мірных перамоваў, каб падарваць падтрымку Захадам законных патрабаванняў Украіны да Расеі і адцягнуць увагу ад дасягнення міжнароднага кансэнсусу.

На думку аналітыкаў, двухсэнсоўныя заявы Пуціна былі накіраваныя на тое, каб звярнуць увагу іншых краін, што Расею не запрасілі на саміт міру.

Некалькі заходніх лідараў прызналі, што Расея спрабавала сарваць мэту саміту і засяродзіць размовы на адсутнасці Расеі. Дарэчы, гэта былі віцэ-прэзідэнтка ЗША Камала Харыс, прэм'ер-міністр Нідэрландаў Марк Рутэ, канцлер Нямеччыны Олаф Шольц.

Ультыматум Пуціна па перамовах таксама распаўсюдзілі расейскія чыноўнікі. У ISW нагадалі, што расейскія афіцыйныя асобы звычайна імітуюць цікавасць да перамоваў у крытычныя моманты вайны.

Як мяркуюць аналітыкі, прымус Украіны да перамоваў з РФ не прывядзе да працяглага развязання канфлікту, а толькі дасць Пуціну дадатковы час на далейшую аптымізацыю і падрыхтоўку расейскай вайсковай машыны.

Заявы Пуціна перад самітам міру

За дзень да старту саміту міру Украіны расейскі дыктатар Уладзімір Пуцін зрабіў некалькі заяваў, у тым ліку аб мірных перамовах. Ён заявіў, што робіць «рэальную мірную прапанову» Украіне. Фактычна, гэта быў ультыматум да капітуляцыі.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках