18 траўня 2024, Субота, 19:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прадаць кватэру нельга, бацька мусіць працаваць: новыя ўмовы сямейнага капіталу ў Беларусі

4
Прадаць кватэру нельга, бацька мусіць працаваць: новыя ўмовы сямейнага капіталу ў Беларусі

Яны набудуць моц з 28 траўня.

У Беларусі ўваходзяць у дзеянне новыя ўмовы назначэння і датэрміновага выкарыстання сямейнага капіталу.

Паводле новых правіл, для назначэння сямейнага капіталу працаздольны бацька павінен працаваць. Таксама яго занятасць будзе ўлічвацца пры датэрміновым выкарыстанні капіталу, піша «Вечерний Гродно».

Так, калі сям'я збіраецца накіраваць сродкі на куплю жылля, медыцынскія паслугі або адукацыю да паўналецця дзіцяці, то бацька або айчым павінен працаваць не менш як 12 месяцаў за апошнія два гады.

Акрамя таго, прадаваць кватэру ці дом, набытыя з прыцягненнем сямейнага капіталу, будзе забаронена.

Датэрмінова выкарыстоўваць капітал на набыццё жылля можна будзе толькі ў тым выпадку, калі сям'і бракуе квадратных метраў. Норма ўстаноўленая на ўзроўні 10 «квадратаў» на чалавека ў Менску і 15 «квадратаў» у астатняй Беларусі.

Новыя нормы набываюць моц 28 траўня. Усе заявы на датэрміновае выкарыстанне сямейнага капіталу, пададзеныя да гэтай даты, будуць разглядацца паводле ранейшых правіл.

У Беларусі сямейны капітал прызначаецца пры нараджэнні трэцяга і наступных дзяцей. У 2024 годзе ён складае 31480 рублёў.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках