25 лiпеня 2024, Чацвер, 11:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Брытанская выведка: Расея страчвае кантроль над небам у Крыме

Брытанская выведка: Расея страчвае кантроль над небам у Крыме

УСУ сістэматычна выбіваюць СПА на паўвостраве.

Праз сістэматычныя ўдары па расейскай СПА ў Крыме расейцы паступова страчваюць здольнасць прыкрываць з паветра свае аб'екты на акупаваным паўвостраве. Як піша «Уніян», пра гэта паведамляе брытанская выведка.

Брытанскія аналітыкі адзначаюць, што за апошнія тыдні ўкраінскае войска ажыццявіла некалькі паспяховых нападаў па аб'ектах у Крыме. У выніку акупанты страцілі сярод іншага элементы зенітна-ракетнай батарэі С-400 на аэрадроме Бельбек – радарную і пускавыя ўстаноўкі. Акрамя таго, былі знішчаныя прынамсі два самалёты МіГ-31БМ, якія стаялі на зямлі.

Да гэтага расейцы таксама панеслі страты падчас удару па радыёлакацыйнай станцыі на гары Ай-Петры і па аэрадроме Джанкой.

– Кумулятыўны эфект гэтых удараў выклікаў агульнае пагаршэнне здольнасці Расеі абараняць паветраную прастору вакол Крыма; адначасова дэманструючы здольнасць Украіны ўплываць на аперацыі расейскай СПА, – гавораць у брытанскай выведцы.

На думку брытанскіх вайскоўцаў, у такіх умовах расейцам давядзецца «распыліць» свае самалёты і галікаптэры, каб унікнуць новых стратаў, а таксама перакінуць у Крым СПА з іншых месцаў.

Беручы да ўвагі папярэднія страты самалётаў далёкага радыёлакацыйнага выяўлення A-50 і цяперашнюю небяспеку выкарыстання крымскіх аэрадромаў, расейцам давядзецца павялічыць частату патрульных вылетаў знішчальнікаў, каб зачыніць дзіркі ў кантролі неба. На меркаванне брытанцаў, гэта ў сваю чаргу прывядзе да павелічэння праблемаў з абслугоўваннем баявой авіяцыі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках