«Лукашэнку застаецца толькі надзімаць шчокі»
9- 18.05.2024, 16:02
- 14,578

Хунта задыхаецца.
У рэдакцыю сайта Charter97.org напісаў чытач Аляксей з Віцебска:
– Тут камітэт Дзяржкантролю зацікавіўся даўгабудамі ў Віцебскай вобласці. Высветлілася, што 41 аб'ект, з запланаваных да заканчэння ў 2023-м, не быў здадзены. З іх 27 у Полацкім раёне, 11 – у Віцебскім, а 10 у Пастаўскім. Заканчэнне працаў перанесенае на канец 2024-га.
У нашым Віцебску на сёння 44 даўгабуды, а ва ўсёй вобласці – 168.
Віцебшчына сустрэне «форум рэгіёнаў» у ліпені сёлета ва ўсёй красе. Лукашыстам будзе, чым «пахваліцца» перад гасцямі.
Як бы рэжым Лукашэнкі ні надзімаў шчокі, санкцыі працуюць. Аграхунта задыхаецца ад безграшоўя. Санкцыйны ціск трэба ўзмацняць.