21 лiпеня 2024, Нядзеля, 23:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расея рыхтуецца да ўдараў па марской базе ў Новарасійску: партызаны даведаліся важнае

4
Расея рыхтуецца да ўдараў па марской базе ў Новарасійску: партызаны даведаліся важнае

Апублікаваны здымкі з экстранымі мерамі РФ.

Расейскія акупанты рыхтуюцца да ўдараў Сіл абароны Украіны па вайсковай марской базе Чарнаморскага флоту ў Новарасійску.

Супраціўнікі ўмацоўваюць базу - усталёўваюць плывучыя бар'еры і падводныя сеткі, якія, тэарэтычна, павінны перашкодзіць нападу беспілотнікаў, паведаміў вайсковы рух украінцаў і крымскіх татараў «Атэш» у Telegram і паказаў фатаграфіі з варожага вайсковага аб'екта.

«Расейцы ўмацоўваюць вайсковую марскую базу ў Новарасійску, рыхтуючыся да нападаў СОУ!… нарошчваюцца сродкі СПА (супрацьпаветраная абарона, - Рэд.) і РЛС (радыелакацыйная станцыя, - Рэд.)», - дадалі партызаны.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках