Найлепшага электраманцёра Расонскіх электрасетак будуць судзіць за палітыку
4- 9.11.2024, 20:35
- 7,292
Мясцовая газета некалькі разоў аб ім пісала.
Суд над жыхаром Расонскага раёна Рыгорам Кураком адбыўся сёння, 9 лістапада, нягледзячы на выходны дзень. Мужчыну вінавацілі ў распаўсюдзе «экстрэмісцкай» інфармпрадукцыі.
Абвестка аб судовым пасяджэнні размешчаная на сайце суда.
Як пазначана ў паведамленні, пасяджэнне правяла суддзя Рада Дамініч.
Курак абвінавачваўся паводле ч. 2 арт. 19.11 КоАП РБ («распаўсюджванне, выраб, захоўванне, перавозка інфармацыйнай прадукцыі, якая змяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці або якая прапагандуе такую дзейнасць»).
Як паведамляе тэлеграм-канал «Віцебск, я гуляю!», Рыгор Курак працуе электраманцёрам у Расонскіх электрасетках. Мясцовая раённая газета «Голас Расоншчыны» некалькі разоў пісала пра яго, як пра аднаго з найлепшых электраманцёраў аператыўна-выязной брыгады электрасетак.