9 лiстапада 2024, Субота, 0:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Продажы легкавых аўто ў Беларусі прадаўжаюць расці

4
Продажы легкавых аўто ў Беларусі прадаўжаюць расці

У кастрычніку зафіксаваны новы рэкорд.

Аўтамабільная асацыяцыя «БАА» канстатуе: продажы легкавых машынаў праз дылерскія сеткі кампаній прадаўжаюць расці. У кастрычніку зафіксаваны новы рэкорд.

Усяго за другі восеньскі месяц было прададзена амаль 5000 легкавых аўтамабіляў. Гэта на 669 машынаў больш, чым у верасні. Калі параўноўваць з кастрычнікам 2023-го, то рост большы як удвая.

«Лакаматывам лавінападобнага росту продажаў традыцыйна з'яўляюцца маркі Belgee і Geely, на дзель якіх паводле вынікаў гэтага года прыпадае 51% продажаў новых легкавых аўтамабіляў кампаніямі», – расказалі ў асацыяцыі.

У структуры рынку таксама назіраюцца змены. Адзначаецца рост рэалізацыі класаў B, SUV B, SUV C і SUV D. У той самы час ідзе зніжэнне дзелі класу С.

Сярод новых мадэляў, якія дэманструюць добры старт у кастрычніку 2024 года, варта адзначыць Электракар Geely E8 і Dongfeng Box.

У цэлым паводле вынікаў 10 месяцаў продажы новых аўтамабіляў упэўнена наблізіліся да паказнікаў аналагічных перыядаў 2018 і 2020 гадоў, пераадолеўшы аб'ёмы рэалізацыі 2021-га.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках