Фон дэр Ляен заклікала замяніць расейскі ЗПГ у Еўропе на амерыканскі
12- 8.11.2024, 23:26
- 5,068
Паводле ейных словаў, амерыканскі звадкаваны прыродны газ будзе таннейшы за расейскі.
ЕЗ мог бы замяніць пастаўкі расейскага звадкаванага прыроднага газу (ЗПГ) амерыканскім, заявіла кіраўніца Еўракамісіі Уршуля фон дэр Ляен, паведамляе Reuters.
«Мы па-ранейшаму атрымліваем шмат ЗПГ з Расеі, і чаму б не замяніць яго амерыканскім ЗПГ, які для нас таннейшы і зніжае кошты энэрганосьбітаў», – сказала яна.
Фон дэр Ляен адзначыла, што пасля ўступлення на пасаду прэзідэнта Дональда Трампа, які перамог на выбарах у ЗША, ЕЗ мае намер супрацоўнічаць з ЗША ў гандлі, шукаць агульныя інтарэсы і весці перамовы.