Дональд Трамп перамог на выбарах прэзідэнта ЗША
211- 6.11.2024, 10:43
- 80,828
(абноўлена) Шакавальная перамога рэспубліканцаў.
Рэспубліканец Дональд Трамп атрымаў перамогу на прэзідэнцкіх выбарах у ЗША пасля таго, як прагнозы паказалі, што ён у лідарах у «вагальным» штаце Вісконсін, сведчыць уласны падлік агенцтва Associated Press.
Такім чынам Трамп набраў больш за 270 галасоў, неабходных для перамогі на прэзідэнцкіх выбарах. Ён стане 47-м прэзідэнтам Злучаных Штатаў.
Associated Press аб'явіла Трампа пераможцам а 05:34 паводле ўсходняга паўночнаамерыканскага часу (13:34 паводле Менску).
Са звестак выдання, Вісконсін прынёс Трампу вызначальныя 10 галасоў калегіі выбарцаў, павялічыўшы агульную колькасць галасоў за Трамп да 292. У віцэ-прэзідэнткі Камалы Гарыс — 224 галасы.
У 2016 годзе ён таксама з невялікай перавагай перамог у Вісконсіне, стаўшы першым рэспубліканцам з часоў Рональда Рэйгана, які заваяваў гэты штат. У 2020 годзе ён саступіў у штаце дэмакрату Джо Байдэну.
Выбары прэзідэнта ЗША адбыліся 5 лістапада. Апошнія выбарчыя ўчасткі ў Амерыцы закрыліся 6 лістапада а 9.00 паводле менскага часу.