The Guardian: ЕЗ раздае сельскагаспадарчыя субсідыі мільярдэрам
2- 4.11.2024, 18:25
- 3,698
Сама меней тры з іх былі ў спісе Forbes.
З 2018 да 2021 год Еўрапейскі Звяз выдаў блізу 3,3 млрд еўра субсідый на сельскую гаспадарку кампаніям, якія належаць больш за дзясятак мільярдэраў, уключаючы былога прэм'ер-міністра Чэхіі Андрэя Бабіша і брытанскага бізнэсоўца сэра Джэймса Дайсан. Аб гэтым піша The Guardian (пераклад - liga.net).
Сярод канчатковых бенефіцыяраў таксама былі нямецкі мясны магнат Клеменс Тэніс і дацкі ўладальнік шырокай нерухомасці Андэрс Гольч Поўлсэн.
Як адзначае выданне, субсідыі размяркоўваюцца ў адпаведнасці з плошчай зямлі, якой валодае фермер, а не згодна з неабходнасцю ў падтрымцы, што прыводзіць да значных выплат для буйных уласнікаў. На думку экспэртаў, гэта стымулюе няроўнасць, паколькі найбуйнейшыя землеўладальнікі атрымліваюць найбольшыя выплаты, у той час як тысячы малых ферм закрываюцца. Такая сістэма прыводзіць да «парадаксальных стымулаў».
Прафесар Лейдэнскага ўніверсітэта Пол Берэнс, які вывучае глабальныя змены, мяркую, што для паляпшэння здароўя людзей і экалогіі патрабуецца хуткі пераход на больш здаровыя харчовыя прадукты, а субсідыі могуць быць магутным эканамічным вагаром для гэтага. Ён адзначыў, што, хаця празрыстасць у сельскагаспадарчай палітыцы ЕЗ палепшылася, значны аб'ём інфармацыі ўсё адно патрабуе дадатковых расследаванняў для разумення, куды накіроўваюцца падаткі грамадзян.
Большасць з 17 мільярдэраў, якія атрымлівалі субсідыі, не далі каментары. Прадстаўнік кампаніі Dyson Farming заявіў, што сям'я Дайсон інвеставала значныя сродкі ў развіццё сельскай гаспадаркі, а аб'ём падатковых выплат у ЕЗ значна перавышае атрыманыя субсідыі.
Томас Дош, кіраўнік у публічных справах кампаніі Тэніс, падтрымаў ідэю пераразмеркавання субсідый на карысць фермераў, якія працуюць экалагічна адказна, адзначыўшы, што такія меры не павінны прыводзіць да дэфіцыту харчавання або значнага росту коштаў прадуктаў