2 снежня 2024, панядзелак, 17:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ацалелы карэец з КНДР пра бой з украінцамі: Расейскія сабакі кінулі нас у атаку

32
Ацалелы карэец з КНДР пра бой з украінцамі: Расейскія сабакі кінулі нас у атаку

УСУ ліквідавалі блізу 40 салдатаў з Паўночнай Карэі.

У сеціве апублікаваны відэазапіс, на якім ацалелы нібыта карэец з КНДР апавядае пра першы бой свайго падраздзялення з украінцамі ў Курскай вобласці.

Як паведамляе Цензор.НЕТ, на запісе забінтаваны мужчына гаворыць, што іх падраздзяленне з 40 чалавек кінулі на штурм украінскіх пазіцый не забяспечыўшы неабходным.

«Нас было блізу 40. Цяпер нашыя ўсе мёртвыя, а я застаўся адзін і мне няма чаго страчваць. Расейскія сабакі кінулі нас у атаку і мы патрапілі пад абстрэл з артылерыі і дронаў. "Баба Яга" – гэта дэман з пекла. Мае браты Кім і Мінха загінулі імгненна. Галава К разляцелася, а мяне прыціснула мёртвымі целамі. Расейцы абяцалі, што мы будзем будаваць умацаванні і ахоўваць ваенныя аб'екты, але яны паслалі нас на штурм пад Курскам. Украінцы забілі ўсіх, адказнасць за гэтыя смерці ляжыць на расейскім войску і прэзідэнту Пуціну. Ён падмануў нашага вялікага лідара санцатварага Кім Чэн Ына. Гэта сапраўдная мясасечка і такога не было ўжо больш за 50 гадоў. Мой дзед расказваў пра вайну, але гэтая вайна сапраўднае пекла. Расейцы нам нічога не далі, яны кінулі нас у бой без папярэдняй выведкі, без боепрыпасаў, без нармальнай зброі. Украінцы маюць выдатныя баявыя тэхналогіі, якіх няма ў расейцаў, нас выкарыстоўвалі як прынаду. Прэзідэнт Пуцін, ваша войска слабое і пацерпіць паразу ў гэтай вайне, праз хаос у вашым войску. Гэта не вайна, гэта бойня. Я выпадкова выжыў, мяне ніхто не збіраўся эвакуяваць, але я змог выбрацца сам…» – расказвае на запісе карэец.

Напісаць каментар 32

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках