5 лiстапада 2024, aўторак, 9:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Гародні 21-гадовага курсанта Акадэміі МУС прысудзілі да 15 гадоў калоніі

30
У Гародні 21-гадовага курсанта Акадэміі МУС прысудзілі да 15 гадоў калоніі
ІЛЛЯ НАРЫШКІН

За "здраду дзяржаве".

У Гародні за “здраду дзяржаве” судзілі 21-гадовага курсанта Акадэміі МУС Іллю Нарышкіна. Пра гэта паведаміў праваабарончы цэнтр "Вясна".

Прысуд хлопцу абвясцілі яшчэ 14 жніўня, але вядома пра яго стала толькі зараз. Іллю Нарышкіну ставілася ў віну ч. 1 арт. 361-1 (Удзел на тэрыторыі замежнай дзяржавы ва ўзброеным фармаванні або ўзброеным канфлікце, ваенных дзеяннях, вярбоўка або падрыхтоўка асоб да такога ўдзелу) і ч. 2 арт. 356 КК (Здрада дзяржаве).

Крымінальная справа разглядалася ў закрытым рэжыме. Суддзя Іллю Нарышкіна прызнаў вінаватым і прызначыў яму 15 гадоў пазбаўлення волі. Яго таксама абавязалі выплаціць 600 базавых адзінак (24 тысячы рублёў) штрафу.

Ілля нарадзіўся ў Слоніме, частку дзяцінства правёў у Гародні. Ягоны бацька - украінец, родам з Крывога Рога. Яшчэ ў савецкі час ён скончыў авіяцыйную вучэльню і працаваў інжынерам-механікам у розных кутках СССР. З мамай абвінавачанага яны даўно не жывуць разам.

Пасля школы Ілля Нарышкін паступіў у Акадэмію МУС. Ён вучыўся на трэцім курсе крымінальна-выканаўчага факультэта.

“Вядома, што падчас вучобы ён жыў актыўным жыццём: выступаў у конкурсах і ўдзельнічаў у інтэлектуальнай гульні „Вежа“. Апошнія публічныя звесткі аб ім датуюцца сакавіком 2023 года. Магчыма, 21-гадовы Ілля Нарышкін хацеў далучыцца да беларускіх добраахвотнікаў ва Украіне. Паводле артыкулаў, якія яму выстаўленыя, апошнім часам часцей за ўсё судзілі людзей, якія мелі намер паехаць ваяваць на баку Украіны. Некаторыя з іх перапісваліся са створанымі спецслужбамі фэйкавымі ботамі палка Каліноўскага”, - паведамілі ў “Вясне”.

Напісаць каментар 30

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках