Мінімум два «Шахеды» ўночы зайшлі ў Беларусь
4- 4.11.2024, 12:42
- 3,346
Авіяцыю ў неба не паднімалі.
Уночы з 3 на 4 лістапада ў Беларусь з тэрыторыі Украіны зайшлі два расейскія беспілотнікі тыпу «Шахед», паведамляюць маніторынгавыя групы.
Першы беспілотнік заляцеў у Беларусь у раёне пасёлка Дабранка а 23:59. Ён трымаў курс у бок Гомеля і Рэчыцы.
Другі дрон зайшоў праз «беларускі калідор» Славуціч-Прыпяць а 01:38.
Дзяжурная авіяцыя беларускіх ВПС не ўзнімалася.