5 лiстапада 2024, aўторак, 9:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Раман Бяссмертны: Лукашэнка — жывая ІПСА

7
Раман Бяссмертны: Лукашэнка — жывая ІПСА
Раман Бяссмертны

Беларусы не жадаюць ваяваць.

Хаця кіраўнік Расеі выкарыстоўвае Лукашэнку як «жывую ІПСА», войска Беларусі не мае патэнцыялу для ўдзелу ў вайне супраць Украіны. Акрамя таго, самі беларусы, у большасці сваёй, не хочуць ваяваць.

Такое меркаванне ў інтэрв'ю "Тэлеграфу" выказаў украінскі палітык, пасол Украіны ў Беларусі ў 2010-2011 гадах Раман Бяссмертны.

«Напраўду сам сабой Лукашэнка — гэта жывая ІПСА, гэта ўжо зброя. Уласна, гэтай зброяй Пуцін і страляе. Лукашэнка мае толькі толькі 50 тысяч усіх вайскоўцаў. Войска тэрміновае ў Беларусі — гэта як пацешныя войскі. Яны могуць тамака ездзіць на спартовыя спаборніцтвы. Але што да іх баяздольнасці, то яны неліквідныя ў гэтым плане. І гэта трэба разумець. Таму на сённяшні дзень з Беларусі вывезеныя баявыя прыпасы, панцырная тэхніка, зброя. Засталіся некаторыя ракетныя комплексы, якія абмежаваныя ў колькасці. Дый беларусы не хочуць ваяваць, акрамя тых, хто падпісвае кантракты», — растлумачыў ён.

Бяссмертны дадаў, што Пуцін выкарыстоўвае Лукашэнку для фармавання дыскурсу. Дыктатар і надалей будзе рабіць яскравыя заявы, каб узрушаць інфармацыйную прастору.

“Гэта тое, што ў гэтым выпадку будзе выкарыстоўвацца. І не толькі ў дачыненні да Украіны. Я ўжо даўно кажу, што трэба баяцца і палякам, і літоўцам, і латвійцам. Бо Беларусь — гэта такі прывязаны да берага крэйсэр, якім Пуцін распараджаецца так, як уважае за неабходнае з пункту гледжання агрэсіі ў дачыненні да суседніх дзяржаў», — падсумаваў дыпламат.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках