5 лiстапада 2024, aўторак, 9:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Загадкавая смерць: у Карэліі знайшлі мёртвым паплечніка Прыгожына

20
Загадкавая смерць: у Карэліі знайшлі мёртвым паплечніка Прыгожына
Андрэй Ткачэнка

Ён мог сачыць за сям'ёй кіраўніка МЗС РФ.

У Карэліі знайшлі мёртвым расейскага акупанта Андрэя Ткачэнку, які быў адным з блізкіх паплечнікаў кіраўніка прыватнай вайсковай кампаніі "Вагнер" Яўгенія Прыгожына.

Як піша расейскі Telergam-канал «ВЧК-ОГПУ», Ткачэнка ўдзельнічаў у вайне супраць Украіны да лета гэтага года. У кастрычніку ён разам з сябрамі і васьмігадовым сынам прыехаў у рэгіён на рыбалку. 28 кастрычніка Ткачэнка з сябрам і сынам выплылі на катэры на возера Сегазера, яны знаходзіліся за 400 мэтраў ад берага.

«Неўзабаве на бераг выплыла спалоханае дзіця (яно знаходзіцца ў шоку), туды ж крыху пазней вынесла цела сябра Ткачэнкі».

У нядзелю, 3 лістапада, ратавальнікі знайшлі цела Ткачэнкі ў акваторыі возера. Паводле канала, мужчына выконваў для Прыгожына "самыя ценявыя" задачы. Напрыклад, ён апекаваўся над шэрагам спецыяльных праектаў у Афрыцы, а таксама сачыў за зяцем міністра замежных спраў Расеі Сяргея Лаўрова.

Ткачэнку злавілі і пагражалі абвінавачаннем у дзяржаўнай здрадзе, таму ён пачаў сведчыць супраць Прыгожына і кіраўніка ягонай службы бяспекі Аляксандра Малалеткі. Імя кіраўніка «Вагнера» са справы проста прыбралі, а вось ягоную «правую руку» прыцягнулі да адказнасці. Пасля гэтага ён абяцаў адпомсціць Ткачэнку.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках