5 лiстапада 2024, aўторак, 6:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Еўрапарламенце прапанавалі ЕЗ стварыць саюз бяспекі і абароны

10
У Еўрапарламенце прапанавалі ЕЗ стварыць саюз бяспекі і абароны

У дадатак да NАТO.

Еўрапейскаму Звязу трэба стварыць сваю ўласную арганізацыю бяспекі ў дадатак да NАТO, заявіла старшыня Еўрапарламента Рабэрта Метсола.

«Еўрапейскі Звяз заўсёды павінен быць мацнейшым, больш паслядоўным і эфектыўным. Я кажу тое ж самае, калі гаворка ідзе аб стварэнні, напрыклад, сапраўднага звязу бяспекі і абароны. Звязу, якога мы даўно патрабавалі, які дапаўняў бы NАТO і не стаў бы канкураваць з альянсам», - сказала яна ў інтэрв'ю газеце El Mundo.

Яна дадала, што Еўропа знаходзіцца на мяжы надзвычай нестабільнай сітуацыі з-за расейскага ўварвання ва Украіну. Метсола заявіла, што ЕЗ павінен быць гатовы да ўсяго, незалежна ад выбараў прэзідэнта ЗША.

“У студзені будзе новы прэзідэнт, а значыць, і новая адміністрацыя. Таксама з'явяцца новы Сэнат і новы Кангрэс, якія з'яўляюцца нашымі калегамі, калі справа даходзіць да галасавання аб фінансавай дапамозе Украіне. Я спадзяюся, што мы зможам працягнуць працаваць разам”, - адзначыла яна.

У сярэдзіне ліпеня кіраўнік Еўрапейскай камісіі Уршуля фон дэр Ляен, пераабраная на другі тэрмін, заявіла, што мае намер зрабіць прыярытэтам забеспячэнне бяспекі і абарону ЕЗ ад замежных пагроз.

"У найбліжэйшыя пяць гадоў наша работа будзе накіраваная на стварэнне сапраўднага Еўрапейскага абароннага звязу", - казала яна. Паводле ейных слоў, краіны-чальцы будуць самі вызначаць нацыянальныя ваенныя дактрыны і прымаць пастановы аб разгортванні сваіх кантынгентаў, але Еўропа "можа зрабіць шмат для падтрымкі і каардынацыі намаганняў аб умацаванні абароннай прамысловай базы, інавацый і адзінага рынку".

Фон дэр Ляен звяртала ўвагу на тое, што апошнія некалькі гадоў выявілі "хранічны недахоп інвестыцый і неэфектыўнае расходаванне сродкаў на развіццё вайсковага патэнцыялу" ЕЗ. Яна адзначала, што сукупныя траты аб'яднання на абарону з 2019 да 2021 года выраслі толькі на 20%, у той час як Кітай павялічыў гэты паказчык на 600%, а Расея - на 300%.

У сувязі з гэтым яна паабяцала стварыць пасаду еўракамісара ў абароне і Еўрапейскі абаронны фонд, які будзе інвеставаць у марскую, наземную, паветраную, касмічную сферы і кібербяспеку.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках