Воіны «Хартыі» акружылі і знішчылі роту 7-га палка РФ у баі пад Ліпцамі
2- 3.11.2024, 12:04
- 7,010
Умацаваныя пазіцыі акупантаў даслоўна «выпалілі».
Ваяры брыгады Нацгвардыі Украіны «Хартыя» распавялі, як акружылі і знішчылі роту 7-га палка РФ у баі пад Ліпцамі (Харкаўская вобласць).
Адпаведнае відэа апублікаваў на сваім ютуб-канале Бутусаў Плюс галоўны рэдактар Цензор.НЕТ Юрый Бутусаў.
Увага! Відэа не рэкамендуецца да прагляду непаўналетнім, цяжарным і людзям са слабой псіхікай!
“Мы разглядалі тры пазіцыі, якія трэба было захапіць, зачысціць і заняць на іх абарону. Гэта значыць, у гэтым лесе, на тых межах, якія мы павінны былі заняць, на якіх мы выконвалі заданне, стаялі тры роты. Мы ўзялі ў аблогу цэлую роту. Мы пачыналі аперацыю ў пераходны перыяд ратацыі падраздзяленняў супраціўніка дзявятага палка на сёмы. Таму, гэта ў будучыні згуляла нам на руку, мы скарыстаўшыся гэтай магчымасцю набралі дастатковую колькасць людзей у палон», - распавялі ваяры «Хартыі».
Таксама на відэа ёсць паказанні расейскіх акупантаў, якіх захапілі ў палон.
Месца баёў наведаў журналіст Юры Бутусаў, які паказаў, што засталося ад расейскіх пазіцый.
«БК тут ляжыць на кожным кроку. Расейцаў тут выбілі ў цяжкіх баях. Кожная пазіцыя ў іх была занятая. Тут таксама быў кулямётчык, адстраляныя стужкі. Сябры, зараз мы знаходзімся пад Харкавам. Шмат сюды расейцы нацягнулі боепрыпасаў, патроны, гранатамёты. І гэтыя гранатамёты, бачыце, разляцеліся ад выбуху», - паказаў Бутусаў.
«Тут у гэтым кірунку вораг вельмі актыўна прасоўваўся, хаваўся ад нашага агню. І тут у іх была вельмі небяспечная мяжа абароны. Камандны пункт. Тут расейцы адстрэльваліся. Супраціўленне тут было адчайнае. Такія пасадкі браць вельмі цяжка. Усё зялёнка. Яна нашым агнём ужо прарэджаная. Але тут усё выпаленае. Гэта нашыя выбухі ўжо, нашых набояў і бомбаў. Гэта быў камандны пункт, як мы бачым. Іх сістэмна абстрэльвалі, вораг усё кінуў і пачаў уцякаць», - распавёў журналіст.