Z-прапагандыст агаломшыў расейцаў адкрытым прызнаннем
9- 3.11.2024, 9:29
- 17,512
Эканоміка РФ разбураецца.
Эканамічныя праблемы, з якімі ў апошнія гады сутыкнулася Расея, - гэта наступствы так званай «СВА».
Аб гэтым расейскім прапагандыстам распавёў адкрыта аналітык праекта «Санар-2050», прыхільнік вайны Іван Лізан, паведамляе «Дыялог.UA».
Каментуючы павышэнне адсоткавай стаўкі ў РФ да 21%, ён папярэдзіў расейцаў, што «мяжы няма» і гэты паказчык і далей будзе павышацца. Такім чынам Цэнтрабанк Расеі спрабуе стрымаць жахлівую інфляцыю, з якой Расея сутыкнулася праз агрэсію супраць Украіны. Улічваючы, што Крэмль спыняць вайну не плануе, значыць, праблемы ў эканоміцы краіны і надалей будуць нарастаць.
“Мы павінны разумець, чаму расце інфляцыя. Прычым, тлумачэнне можна даць сумленнае і дарослае... Галоўная прычына высокай інфляцыі - гэта прадаўжэнне «спецаперацыі». Колькі яна будзе ісці, мы не ведаем... Калі Расея ў гэтую справу ўцягнулася, то яе трэба давесці да лагічнага заканчэння, да ліквідацыі ўкраінскай дзяржаўнасці...Гэта прыярытэт, дзяржава на дасягненне гэтай мэты не шкадуе... Інфляцыя — гэта, фактычна, адваротны бок мадэлі камплектавання УС РФ, дзе стаўка зробленая на прыцягненне добраахвотнікаў на вайсковую службу…з дапамогай вельмі самавітага матэрыяльнага пакета. Гэты матэрыяльны пакет не бярэцца з ніадкуль. Дзяржава гэтыя грошы ўлівае ў эканоміку праз дзяржбюджэт… Камусьці выплачваюць грашовае забеспячэнне, хтосьці іх атрымлівае ў выніку ранення, хтосьці атрымлівае іх у выніку страты карміцеля пасля гібелі вайскоўца… Можна да гэтага ставіцца ў двух «рэжымах». Першы рэжым - «як усё надакучыла, трэба тэрмінова заканчваць». Я не з гэтых! (...) Высокая інфляцыя - гэта, фактычна, квазіпадатак на нас усіх, хто жыве ў Расеі, за тое, што мы можам займацца тым, чым займаемся», - заявіў расейскі прапагандыст.