26 снежня 2024, Чацвер, 16:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Літва ўводзіць змены для беларускіх грузавікоў

4
Літва ўводзіць змены для беларускіх грузавікоў

З’явіцца электронная чарга.

З 1 снежня 2024 года грузавікам, якія выязджаюць з Літвы праз знешнюю мяжу Еўразвязу, давядзецца загадзя рэгістравацца ў электроннай чарзе, гаворыцца ў прынятай 13 лістапада пастанове ўраду гэтай балтыйскай дзяржавы, паведамляе LRT.

Праект дакумента быў падрыхтаваны Міністэрствам транспарту і, як зазначаецца, накіраваны на «рэгуляванне чэргаў грузавых аўтамабіляў, якія ўтвараюцца на дарозе ў памежных пунктах пропуску», а таксама для «забеспячэння грамадскага парадку на мяжы Літвы».

Распрацоўнікі мяркуюць, што з увядзеннем абавязковай рэгістрацыі колькасць грузавых транспартных сродкаў, якія стаяць у жывой чарзе для перасячэння мяжы Літвы, «істотна скароціцца».

Паводле інфармацыі Мінтранса, самыя вялікія чэргі, да 900 велікагрузаў (іх агульная даўжыня дасягае 23 км), утвараюцца ў снежні і красавіку, перад каляднымі і велікоднымі святамі.

З гэтага часу ўсе грузавыя транспартныя сродкі, якія накіроўваюцца ў памежныя пункты Мядзінінкай, Шальчынінкай і Кібартай на мяжы з Беларуссю і Расеяй, павінны будуць загадзя браняваць выбраны час перасячэння мяжы ў Інфармацыйнай сістэме кіравання чаргой (EVIS). Калі грузавы транспартны сродак прыбудзе ў зону чакання без рэзервавання часу на перасячэнне мяжы, ён зможа зарэгістравацца ў пункце EVIS на найбліжэйшы вольны час.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках