2 лiстапада 2024, Субота, 0:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ваенны эксперт: Курскі сцэнар можа быць паўтораны яшчэ ў дзвюх абласцях РФ

7
Ваенны эксперт: Курскі сцэнар можа быць паўтораны яшчэ ў дзвюх абласцях РФ

Пра гэта могуць сведчыць словы Пуціна.

Не выключана, што зона ўплыву УСУ на тэрыторыі РФ будзе пашыраная за кошт Бранскай і Белгарадскай абласцей, якія гістарычна з'яўляюцца ўкраінскімі. Такое меркаванне выказаў ваенны эксперт Дзмітрый Снягір, каментуючы паведамленні аналітыкаў, што ўкраінскія сілы перайшлі мяжу ў раёне таксама Белгарадскай вобласці РФ, піша unian.net.

«Тыя падзеі, якія адбываліся ў памежжы – спроба прарыву ўкраінскай ДРГ, нанясенне ўдараў украінскіх беспілотнікаў ГУР Мінабароны Украіны па аб'ектах на тэрыторыі Бранскай вобласці (ваенныя склады, нафтабазы) – сведчаць пра магчымыя намеры ўкраінскага боку ў пашырэнні ці то зоны бяспекі, ці то “шэрай зоны” за кошт расейскіх тэрыторый», – адзначыў ён

Паводле ягоных словаў, пра такое развіццё падзей можа таксама сведчыць і апошняе пасяджэнне расейскага дыктатара Уладзіміра Пуціна з губернатарамі прыфрантавых абласцей (Курскай, Бранскай, Белгарадскай), на якім прысутнічалі прадстаўнікі сілавога блоку.

«На ім губернатару Бранскай вобласці Пуцін заўважыў: рыхтуйцеся да “курскага сцэнару”. Гэта значыць, калі найвышэйшая службовая асоба краіны-акупанткі дае ў цэлым падобны сцэнар развіцця падзей, то можам меркаваць, што паўтарэнне курскага сцэнару можна чакаць непасрэдна і на іншых гістарычных украінскіх тэрыторыях, якія цяпер уваходзяць у склад РФ. Гаворка ідзе пра Белгарадскую і Бранскую вобласці», – сказаў эксперт.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках