1 лiстапада 2024, Пятніца, 21:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украінскія дэсантнікі распавялі аб стратах войска РФ на Куршчыне

2
Украінскія дэсантнікі распавялі аб стратах войска РФ на Куршчыне

Сур'ёзныя дасягненні УСУ.

За час аперацыі на Куршчыне са жніўня 2024 года ўкраінскія дэсантнікі нанеслі страты супраціўніку на амаль 8 тысяч салдат, што роўна 15 батальёнам супраціўніка. Як паведамляе «Украінская праўда», пра гэта распавяла прэс-служба камандавання Дэсантна-штурмавых войск УСУ.

Так паведамляецца, што санітарныя і беззваротныя страты сярод расейскіх акупантаў склалі 7 980 чалавек.

Што да варожай тэхнікі і ўзбраення, то тут таксама былі сур'ёзныя дасягненні, зазначаюць у ДШВ. Усяго было знішчана і пашкоджана 58 танкаў, 162 БМП, 46 БТР, 136 артылерыйскіх сістэм, 2 рэактыўныя сістэмы залпавага агню, 592 адзінкі аўтамабільнай тэхнікі, 46 станцый РЭБ і іншай спецыяльнай тэхнікі.

Дэсантнікі ўзялі ў палон амаль 300 вайскоўцаў супраціўніка, а таксама захапілі 9 танкаў, 4 БТР, 9 гармат, 6 мінамётаў і да таго падобнае.

У ДШВ зрабілі справаздачу, што за час Курскай аперацыі знішчылі 3 верталёты і 146 беспілотнікаў РФ.

Акрамя гэтага 9 874 варожых fpv-дронаў было дэзарыентавана (сарванае выкананне задач) сродкамі РЭБ дэсантнікаў.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках