1 лiстапада 2024, Пятніца, 20:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Латвіі замарожаныя €80 млн актываў, звязаных з Беларуссю і РФ

2
У Латвіі замарожаныя €80 млн актываў, звязаных з Беларуссю і РФ

У тым ліку 102 аб'екты нерухомасці і 80 транспартных сродкаў.

У Латвіі замарожаны актывы 147 асоб, якія трапілі пад санкцыі, устаноўленыя супраць Расеі і Беларусі, паведаміў у інтэрв'ю намеснік начальніка Службы фінансавай выведкі (СФВ) Паўліс Ільянкоў.

У тым ліку замарожаныя 102 аб'екты нерухомасці і 80 транспартных сродкаў, якія проста або ўскосна належаць асобам, якія трапілі пад санкцыі. Акрамя таго, замарожаныя 53,3 мільёны еўраў на банкаўскіх рахунках, а таксама акцыі.

Ільянкоў прызнаў, што кошт акцый нестабільны, але, паводле ацэнак, агульны кошт замарожаных у банках актываў - як сродкаў на рахунках, так і каштоўных папер - перавышае 80 мільёнаў еўраў.

Ільянкоў таксама зняпраўдзіў апублікаваную некаторы час таму «The Insider» інфармацыю аб тым, што алігархі і расейскія вайскоўцы абыходзяць санкцыі праз Латвію.

«Мы паставіліся да гэтага вельмі сур'ёзна і падрабязна вывучылі, бо абвінавачанне вельмі жорсткае», - сказаў Ільянкоў.

Ён адзначыў, што ў артыкуле згадваецца агулам 60 чалавек, але толькі 15 з іх знаходзяцца ў санкцыйных спісах, а ў траіх ёсць актывы ў Латвіі, якія замарожаныя.

«На наш погляд, артыкул быў прадузятым і не заснаваным на фактах. Варта адзначыць, што да нас ніхто не звяртаўся з просьбай праверыць гэтую інфармацыю», - сказаў Ільянкоў.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках