«Трафей шыкоўны»: украінскія байцы захапілі расейскі экспартны танк Т-90С
3- 1.11.2024, 18:15
- 4,282
Відэафакт.
Байцы механізаванага батальёна «К2» 54-й асобнай механізаванай брыгады УСУ імя гетмана Івана Мазепы захапілі расейскі экспартны танк Т-90С.
Відэа трафея выклаў танкіст батальёна Аляксандр Афанасьеў у сваім Instagram.
«Мабыць, адзін з найлепшых танкаў, якія я бачыў ад РФ, экспартная версія новага Т-72б3м. Калі з «леапардамі» не атрымалася, то вораг заўсёды нас цешыць свежай тэхнікай. Трафей шыкоўны, К-2 выказвае падзяку «Уралвагонзаводу» за зробленыя высновы», - іранічна заўважыў Афанасьеў.
Эксперт па бронетэхніцы Андрэй Тарасенка ўдакладніў, што Т-90С адрозніваецца ад Т-90А наяўнасцю «індыйскага» трапецападобнага блока дынамічнай абароны замест бескарыснага пражэктара «Штора», а таксама надпісамі на ангельскай мове ўнутры машыны.
Захоплены Т-90С абсталяваны «мангалам» для абароны ад дронаў, сродкамі радыёэлектроннага процідзеяння, тэлекамерамі для агляду і самаробным тралам.