МНС папярэдзіла беларусаў аб моцным ветры
3- 1.11.2024, 17:09
- 1,990
Заўтра.
У Беларусі ў суботу, 2 лістапада, прагназуецца моцны вецер. Пра гэта папярэджваюць як сіноптыкі, так і МНС, зазначае «Наша ніва».
1 лістапада МНС пачало адпраўляць беларусам СМС аб узмацненні ветру.
“1 і 2 лістапада чакаецца моцны вецер да 24 м/с. Будзьце асцярожныя», - гаворыцца ў СМС-рассылцы МНС.
У Белгідрамеце таксама абвясцілі аранжавы ўзровень небяспекі праз ветранае надвор'е 2 лістапада.
Паведамляецца, што ў суботу на большай частцы Беларусі, а таксама ў Менску чакаецца ўзмацненне ветру. Вецер будзе заходняга кірунку, яго парывы будуць дасягаць 15-20 метраў за секунду. А месцамі па краіне парывы ветру будуць складаць 21-24 метры за секунду.
На мапе ніжэй апублікаваны прагноз парываў ветру ад ICON. Гэтая мадэль чакае найбольш моцныя парывы сёння ўначы і пад раніцу суботы.