На польскай мяжы стаяць чэргі на ўезд у Беларусь
2- 1.11.2024, 16:08
- 3,718
Сітуацыя на беларуска-польскай мяжы памянялася.
Нядаўнія чэргі ў Польшчу зніклі. Цяпер аўтобусы чакаюць гадзінамі, каб патрапіць назад у Беларусь, паведамляюць пасажыры ў чатах.
Удзень у пятніцу, 1 лістапада, уезду ў Польшчу з Беларусі чакаюць 750 аўтамабіляў і нуль аўтобусаў. Між тым, яшчэ некалькі дзён таму ў чарзе стаялі больш за 80 рэйсавых аўтобусаў.
Відавочна, цяпер шмат хто вяртаецца ў Беларусь, таму пераход мяжы ў наш бок зацягваецца. На шчасце, чакаць даводзіцца не суткамі, а ўсяго толькі некалькі дадатковых гадзін.