СМІ: Расея страціла яшчэ адзін вайсковы самалёт Су-34
7- 1.11.2024, 12:35
- 9,252
Экіпаж хутчэй за ўсё загінуў.
Расея страціла чарговы вайсковы самалёт Су-34 сёння, 1 лістапада. Пакуль не паказваюць кірунак, дзе зазнаў катастрофу знішчальнік.
Пра гэта паведаміў расейскі тэлегерам-канал Fighterbomber, які спецыялізуецца на авіяцыі. Прычын падзення самалёта таксама не ўказваюць, піша «24 канал».
Пры гэтым акупанты спрабуюць трымацца аптымістычна. Аб страце самалёта вайсковы карэпандэнт паведаміў апублікаваўшы фота Су-34 і напісаўшы «Будзем жыць».
Іншыя расейскія паблікі паведамілі, што экіпаж самалёта загінуў.
У расейскім Мінабароны пакуль ніяк не каментавалі падзею.