1 лiстапада 2024, Пятніца, 14:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Іран рыхтуецца нанесці ўдар па Ізраілі з тэрыторыі Ірака

Іран рыхтуецца нанесці ўдар па Ізраілі з тэрыторыі Ірака

Да выбараў прэзідэнта ЗША.

Іран мае намер атакаваць Ізраіль з тэрыторыі Ірака ў найбліжэйшыя дні, удар адбудзецца да выбараў прэзідэнта ЗША, паведамілі Axios дзве крыніцы ў ізраільскай выведцы.

Са слоў суразмоўцаў выдання, Ізраіль чакае, што Іран прыменіць вялікую колькасць дронаў і балістычных ракет. Камандзір Корпусам вартавых Ісламскай рэвалюцыі (КСІР) Хасейн Саламі заявіў напярэдадні, што Ізраіль дапусціў памылку, нанёсшы ўдар на мінулым тыдні. Паводле ягоных слоў, адказ Тэгерана будзе "іншым, чым усялякі сцэнар".

Яго словы пацвердзіў высокапастаўлены іранскі чыноўнік, дадаўшы, што Іран плануе "рашучы і балючы" адказ, які, хутчэй за ўсё, адбудзецца да выбараў прэзідэнта ЗША, прызначаных на 5 лістапада.

У той жа час амерыканскі чыноўнік на ўмовах ананімнасці распавёў Axios, што ў Вашынгтоне не ўпэўненыя, што Іран прыняў пастанову аб нападзе на Ізраіль.

Уночы 26 кастрычніка Армія абароны Ізраілю (ЦАХАЛ) нанесла ўдар па Ірану. У выніку атакі, у якой удзельнічалі блізу 100 самалётаў ВПС, уключаючы стэлс-знішчальнікі F-35, былі пашкоджаныя ключавыя заводы іранскай ракетнай прамысловасці.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках