1 лiстапада 2024, Пятніца, 12:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Падманулі расейцаў: УСУ пайшлі на ваенную хітрасць

2
Падманулі расейцаў: УСУ пайшлі на ваенную хітрасць

Праведзеная псіхалагічная спецаперацыя супраць РФ.

Дзве брыгады Узброеных сіл Украіны былі выдуманымі і, магчыма, былі псіхалагічнай спецаперацыяй супраць расейцаў. Аб гэтым піша Forbes.

У лютым 2023 года нехта стварыў старонку 88-й механізаванай брыгады і 13-й егерскай брыгады ў сацыяльных сетках і пачаў публікаваць фатаграфіі салдат і тэхнікі новых падраздзяленняў.

У сакавіку таго ж года мясцовыя ўлады Варашскага раёна, размешчанага ў Ровенскай вобласці, паведамілі, што і 13-я егерская брыгада, і 88-я механізаваная брыгада далучыліся да ўкраінскіх сіл у гэтым раёне.

Аднак у аналітыкаў праекта Militaryland, які адсочвае структуру ўкраінскіх наземных войскаў, узніклі падазрэнні пасля таго, як яны не ўбачылі ніякіх довадаў удзелу 13-й егерскай брыгады або 88-й механізаванай брыгады ў баявых дзеяннях з пачатку 2023 года.

Нядаўна Militaryland звярнуўся ў Генеральны штаб Узброеных сіл Украіны з просьбай пацвердзіць існаванне брыгады.

«Згодна з уліковымі звесткамі Галоўнай управы персаналу на 2.10.24 вайсковым арганізацыйным структурам Узброеных сіл Украіны сапраўднае найменне «88 асобная механізаваная брыгада» не прадастаўлялася», - адказалі ў Генштабе.

Улічваючы такі адказ, аналітыкі Militaryland прыйшлі да высновы, што 13-й егерскай брыгады, хутчэй за ўсё, таксама не існуе.

«Улічваючы тое, што людзі, якія стаяць за гэтымі двума фіктыўнымі падраздзяленнямі, ніколі не спрабавалі збіраць грошы, малаверагодна, што «брыгады» былі часткай нейкай старанна прадуманай фінансавай аферы», – гаворыцца ў матэрыяле.

Журналісты адзначылі, што больш верагодна, што абедзве брыгады з'яўляюцца часткай псіхалагічнай аперацыі - наўмысных намаганняў кагосьці з украінскіх вайскоўцаў, каб падмануць расейцаў і прымусіць іх паверыць у тое, што ўкраінцы мацнейшыя, чым яны ёсць напраўду.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках