1 лiстапада 2024, Пятніца, 12:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зяленскі распавёў пра лёс паўночнакарэйскіх палонных ва Украіне

7
Зяленскі распавёў пра лёс паўночнакарэйскіх палонных ва Украіне

Прэзідэнт Украіны агучыў важныя падрабязнасці.

Прэзідэнт Уладзімір Зеленскі

Украіна ставіцца да палонных любой нацыянальнасці як да палонных вайны, паважаючы міжнароднае права. Таму паўночнакарэйскіх вайскоўцаў, якія ваююць на баку РФ, Украіна гатова абменьваць на ўкраінцаў.

Пра гэта прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў у інтэрв'ю паўднёвакарэйскаму тэлеканалу KBS, перадае «Укрінфарм».

«Мы ставімся да палонных любой нацыянальнасці як да палонных вайны. Для нас вельмі важна захоўваць ім жыццё, важна паважаць міжнароднае права і не катаваць палонных. Спецыяльна падкрэсліваю, таму што ў параўнанні з расейскім войскам, якое катавала нашых хлопцаў, мы гэтага не робім. Самае галоўнае для нас - гэта нарошчваць абменны фонд. Таму паўночнакарэйскіх вайскоўцаў перш за ўсё мы будзем гатовы абменьваць на ўкраінцаў», - заявіў Зяленскі.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках