1 лiстапада 2024, Пятніца, 11:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Нябензя ў ААН толькі з трэцяй спробы выгаварыў адну з мэт Пуціна

12
Нябензя ў ААН толькі з трэцяй спробы выгаварыў адну з мэт Пуціна

Відэафакт.

Учора ў Нью-Ёрку прайшло чарговае пасяджэнне Рады бяспекі ААН, дзе зноў была ўзнятая тэма вайны ва Украіне.

Пастаянны прадстаўнік РФ Нябензя зноў выдаў порцыю фэйкавых навін аб Украіне. Ён зноў заявіў, што вайна ва Украіне не спыніцца, пакуль не будуць дасягнутыя ўсе мэты «СВА», перадае «Дыялог.UA».

Таксама ён заявіў, што ніякай замарозкі вайсковага канфлікту не будзе, як гэта было ў 2014 годзе.

Крэмль не дапусціць яшчэ адных менскіх дамоўленасцяў, каб «рэжым Зяленскага паспеў залізаць раны».

Нябензя таксама падкрэсліў, што Крэмль не дапусціць уваходжання Украіны ў NАТО. У РФ зноў паднялі тэму "дэнацыфікацыі" і "дэмілітарызацыі".

Што цікава, першую мэту Нябензя здолеў вымавіць толькі з трэцяй спробы.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках