18 траўня 2024, Субота, 16:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Вікторыя Кульша – баец на вастрыі атакі»

«Вікторыя Кульша – баец на вастрыі атакі»
ВІКТОРЫЯ КУЛЬША

Яна чалавек, які не сыдзе з вызначанага шляху.

Былую адміністратарку пратэставага Telegram-канала «Кіроўцы 97%», палітычную зняволеную Вікторыю Кульшу ўжо двойчы судзілі ў калоніі.

Вікторыя адбывае тэрмін у адной калоніі з другой палітычнай зняволенай, актывісткай грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Палінай Шарэндай-Панасюк. Размова ідзе аб ПК № 24 у мястэчку Зарэччы Гомельскай вобласці.

Муж Паліны Андрэй Шарэнда ў каментары сайту Charter97.org выказаўся пра сітуацыю з Вікторыяй Кульшай.

- Сапраўды, тыдзень таму прайшоў суд на мужнай палітычнай зняволенай Вікторыяй Кульшай. Вікторыя - першая палітычная зняволеная нават не сярод жанчын, а наогул, якая была асуджаная паводле сумна вядомага 411-га артыкула (непадпарадкаванне адміністрацыі - заўвага). Тэрмін зняволення паводле яго можа працягвацца да бясконцасці.

Кожны з гэтых "набаўленых" тэрмінаў суправаджаецца нечалавечымі катаваннямі ў памяшканні камернага тыпу (ПКТ) і карцэры. З гэтым нельга гадзіцца, і я заяўляю, што жыццё Вікторыі Кульшы пад пагрозай.

Вікторыя ўжо некалькі разоў трымала галадоўку. Яна такі чалавек, які не сыдзе з вызначанага шляху. Я маю на ўвазе шлях супраціву рэжыму Лукашэнкі. Ейны лёс цяпер у нашых руках, і мы павінны выступіць агульным фронтам у падтрымку Вікторыі. Яна той, можна сказаць, просты баец, які знаходзіцца на вастрыі атакі. Ейнае імя павінна гучаць разам з імёнамі вядомых палітвязняў.

Падтрымаць палітычную зняволеную можна лістом на адрас: ПК № 24. 247526, вул. Вытворчая, 44, Зарэчча, Рэчыцкі раён, Гомельская вобласць.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках