29 красавiка 2024, панядзелак, 18:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пра Мікалая Статкевіча няма інфармацыі больш за 70 дзён

16
Пра Мікалая Статкевіча няма інфармацыі больш за 70 дзён

Што адбываецца з лідарам беларускай апазіцыі за кратамі?

Рэдакцыі Charter97.org стала вядома, што пра лідара беларускай апазіцыі, палітвязня Мікалая Статкевіча няма інфармацыі ўжо больш за 70 дзён.

На пачатку красавіка з’вілася інфармацыя, што ад Мікалая Статкевіча ўжо два месяцы не прыходзяць лісты родным і блізкім на волю.

Мікола Статкевіч быў асуджаны на 14 гадоў пазбаўлення волі, яго абвінавацілі ў «арганізацыі масавых беспарадкаў» (арт. 293 Крымінальнага кодэкса Беларусі).

З пачатку ліпеня 2022 года - з таго часу, як Мікалай Статкевіч пачаў адбываць пакаранне ў Глыбоцкай калоніі - у яго было 23 спагнанні. Як мінімум 9 разоў ён трапляў у штафны ізалятар - на тэрміны ад 7 да 10 дзён. Новы год палітвязень сустрэў у штрафным ізалятары.

Николай Статкевич содержится в колонии в максимально жестких условиях: политика держат в одиночной камере в опасных для здоровья условиях. Стало известно, что в заключении Николай Статкевич дважды переболел COVID-19.

Чым вядомы Мікола Статкевіч

У 1991 годзе Статкевіч абвясціў аб стварэнні Беларускага аб'яднання вайскоўцаў («Беларускага згуртавання вайскоўцаў»), якое ставіла за мэту «стварэнне беларускага войска, абарону незалежнасці і гісторыка-патрыятычнае выхаванне грамадства».

У 1999 годзе Мікалай быў адным з арганізатараў «Маршу свабоды», накіраванага супраць так званай «саюзнай дзяржавы» і палітыкі Аляксандра Лукашэнкі. «Марш Свабоды» паказаў усяму свету, што ў Беларусі жыве народ, які абірае еўрапейскі дэмакратычны шлях развіцця замест сярэднявечнай дыктатуры і варварству.

У 2005 годзе Статкевіча прыгаварылі да 3 гадоў абмежавання волі за арганізацыю мірнай дэманстрацыі супраць фальсіфікацыі вынікаў рэферэндуму 2004 года.

У 2010 годзе Мікалай быў адным з кандыдатаў у прэзідэнты на выбарах. Яго арыштавалі пасля масавай дэманстрацыі пратэсту супраць фальсіфікацый прэзідэнцкіх выбараў 19 снежня 2010 года. Мікалай правёў амаль пяць гадоў за кратамі і выйшаў на волю толькі 22 жніўня 2015 года. Пасля вызвалення Статкевіч працягнуў барацьбу супраць рэжыму Лукашэнкі і прымаў актыўны ўдзел ва ўсіх акцыях пратэсту.

31 траўня 2020 года Мікола Статкевіч быў затрыманы па дарозе на пікет, а ў снежні 2021 года прысуджаны да 14 гадоў калоніі асаблівага рэжыму.

Нагадаем, што за бяспрыкладную мужнасць у супраціве рэжыму Статкевіч правёў у зняволенні больш за 10 гадоў. Палітык тройчы быў прызнаны Amnesty International вязнем сумлення. Нават знаходзячыся ў зняволенні, Мікола Статкевіч застаецца для беларусаў сімвалам стойкасці духу.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках