17 траўня 2024, Пятніца, 0:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску заўважылі Tesla Cybertruck

30
У Менску заўважылі Tesla Cybertruck

Відэафакт.

На сталічным праспекце Незалежнасці заўважылі Tesla Cybertruck. Відэа апублікаваў карыстальнік Instagram пад нікам Kramarr, заўважыла «Зеркало».

- Велізарнае чорнае аўто. Выглядае проста касмічна. Проста космас. (…) Аўто выглядае як нейкі бэтман-мабіль, вуглаваты, велізарны, на таніроўцы, — не хаваючы захаплення пракаментаваў аўтар роліка і пацікавіўся ў кіроўцы.

- На тэст можна ўзяць?

- Не, не. Сам тэстую, адказаў кіроўца Tesla.

У каментарах падпісчыкі не падзялілі захаплення аўтара роліка.

«Гэта недарэчнасць і касмічна не выглядае», – напісаў адзін з карыстальнікаў.

«Адзінае пытанне. На якой падставе ён ездзіць без нумароў па горадзе. Спадзяюся, ДАІ глядзіць гэтае відэа», - звярнуў увагу другі.

Іншыя падпісчыкі параўноўвалі Cybertruck з труной, біяпрыбіральняй, электрасамакатам.

Напісаць каментар 30

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках